Ці зробяць 31 снежня ў Беларусі выхадным?
Зімовыя святы ў гэтым годзе не супадаюць з вялікай колькасцю дадатковых выхадных дзён. Адпачываць беларусы будуць 25 снежня, 1 студзеня, 2 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 4 студзеня) 6 студзеня (з адпрацоўкай ў суботу 11 студзеня) і 7 студзеня. Атрымліваецца тры выхадных і два з адпрацоўкай. Ці будзе выхадным днём 31 снежня – пакуль пад пытаннем. У інтэрнэце з’явілася петыцыя зрабіць выхадным апошні дзень года (яе падпісалі больш за 15,7 тысячы чалавек). Прэм’ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў разгледзець петыцыю, але рашэнне пакуль не агучылі грамадскасці.
У Расеі, у гэтым годзе будуць адпачываць з 1 па 8 студзеня ўключна. Ва Украіне дадаткова адпачываць на Новы год будуць 30, 31 снежня і 1 студзеня. Пры гэтым 30 і 31 снежня (адпрацуюць у дзве апошнія снежаньскія суботы).
У Літве і ў Польшчы, як і ў многіх еўрапейскіх краінах, асноўны масіў выхадных прыпадае на Каляды. І адзін дзень на Новы год – 1 студзеня. У Латвіі адпачываюць таксама 31 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
