Цікавасці да прэзідэнцкай кампаніі 2015 году ў грамадстве няма



Цікавасці да прэзідэнцкай кампаніі 2015 году ў грамадстве няма, гэтая тэма кранае пэўныя заангажаваныя ў палітыку колы Менску, – мяркуюць рэгіянальныя актывісты з Пінску. Людзі далёкія ад розных кангрэсаў ды партыйных сходак.

Пры сённяшняй сітуацыі, уладам як ніколі трэба паказаць выбарчы працэс, стварыць палітычны ажыятаж, бо грамадства расчараванае, – адзначае юрыст, пінскі чалец Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч:

– Людзі зняверыліся. Як зняверыліся і ва ўладзе, так і ў апазіцыі. Ад апазіцыі яны таксама нічога не чакаюць. Яны нават не ведаюць, хто такая апазіцыя, яна нават не ведаюць, што такое апазіцыя, хто складае апазіцыю. Ім гэта фактычна не цікава. Канешне, аўтарытэт улады вельмі нізкі зараз. Але таксама і апазіцыя сябе не праявіла. Уладзе можа і патрэбна, каб зрабіць справаздачу, – вось ішлі дэмакратычныя кандыдаты, што нейкі працэс выбарчы адбываўся.

На прэзідэнцкую кампанію 2015 году ўжо паўплывалі падзеі ва Украіне, – дадае актывіст: грамадзяне яшчэ больш адмяжоўваюцца ад палітыкі, бо цяпер палітыка ў свядомасці некаторых асацыюецца з вайной.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя