Ціханоўская: Насіце маскі, вакцынуйцеся, трымайце дыстанцыю
Святлана Ціханоўская ў сваім Інстаграме і Твітары апублікавала відэа з заклікам берагчы сябе і сваіх блізкіх падчас пандэміі каронавірусу.
Дорогие мои беларусы, в это ужасное время пандемии я прошу вас – носите маски, прививайтесь доступными вакцинами, сохраняйте дистанцию в общественных местах, работайте удаленно по мере возможности. Берегите себя и своих близких. pic.twitter.com/jYHhG7fQNA
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) October 22, 2021

«Калі ласка, насіце маскі, вакцынуйцеся тымі вакцынамі, якія ёсць у вас у доступе. У грамадскіх месцах трымайце дыстанцыю і, па меры магчымасці, працуйце з дому. Я разумею, што не ўсё ў вашых сілах. Але мне здаецца, лепш сёння надзець маску і паставіць вакцыну, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі нашых дактароў, выявіць, што ложка-месцаў у шпіталі больш няма. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», — сказала Святлана Ціханоўская.
