Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» па версіі выдання Financial Times



Адна з лідараў дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» па версіі брытанскага выдання Financial Times.

Выданне называе Святлану Ціханоўскую «заўзятым лідарам і палкім абаронцам дэмакратыі».

Усяго ў рэйтынг увайшлі 25 самых уплывовых жанчын свету, у ліку якіх спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі, прэзідэнт Тайваня Цай Інвэнь, тэнісістка Наомі Осака, генеральны дырэктар General Motors Мэры Бара, актрыса Скарлет Ёхансан ды іншыя.

Нагадаем, летась Ціханоўская трапіла ў топ-12 самых уплывовых жанчын па версіі Financial Times, дзе заняла чацвёрты радок рэйтынгу.

Беларускае Радыё Рацыя