“Ціхая рэвалюцыя” у Кобрыне
На ўездах у горад стаяць пасты з АМАПам а незалежнага экс-кандыдата ў дэпутаты Алеся Меха выклікаюць у міліцыю і ваенкамат. Такая сітуацыя склалася ў горадзе Кобрыне, што ў Берасцейскай вобласці, пасля заканчэння выбарчай кампаніі.
Алесь Мех звязвае такую актыўнасць сілавікоў з агульнымі настроямі насельнікаў горада, якія расчараваліся ў выніках выбараў:
– Народ хвалюецца, ён не разумее, што адбываецца. Зараз народ узрушаны тымі вынікамі галасавання, якія афіцыйна аб’яўлены, бо горад Кобрын і Кобрынскі раён масава за мяне галасавалі. Яны спадзяваліся, што я буду іх дэпутатм.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле
Алесь Мех не перастае законным шляхам змагацца за галасы сваіх выбаршчыкаў і падае скаргі ды складае калектыўныя звароты.
[Not a valid template]
У некаторых месцах Кобрына, нягледзячы на афіцыйную перамогу праўладнага кандыдата, нават засталіся перадвыбарчыя плакаты з выявай Алеся Меха.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Кобрын
