Цім Суладзэ: Лукашэнка сёння – гэта Гітлер
Цім Суладзэ расказвае ўсяму свету пра катаванні ў беларускіх арыштах і турмах.
Суладзэ даў каля 20 інтэрв’ю для журналістаў розных краін і расказаў, як, на яго думку, знішчаюць народ Беларусі:
– Удзень забаранялася карыстацца спальнымі месцамі. Нельга было сядзець, аблакочвацца, дакранацца, за гэтым сачылі. У нас адмыслова заражалі каронавірусам, мяшалі хворых са здаровымі ў адной камеры. На двух арыштантаў давалі адзін кубак гарбаты, не аказвалі медычную дапамогу. Лукашэнка сёння – гэта Гітлер. Гэта такі ж нацыст, чалавеканенавіснік. Калі б не існаванне ААН, НАТА, Еўразвяза ды іншых міжнародных арганізацый, то нас бы труцілі там газам і мы жывыя адтуль не выходзілі.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Трубач Цім Суладзэ стаў вядомы пасля таго, як сыграў у пераходах і на дваровых канцэртах салідарнасці „Тры чарапахі” ды „Муры”. За што 28 сутак правёў за кратамі, і вымушаны быў выехаць з Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
