Цімафей Акудовіч: Варта запісаць у Канстытуцыі, што беларуская мова – ёсць нацыятворчай каштоўнасцю
У Віртуальнай кавярні ЗНО Беларускага Калегіюму адыбалася публічная лекцыя «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкай беларусаў».

Сярод асноўных пытанняў: цяпер патрэбны план, каб беларусізаваць беларусаў і што змянілася за гэтыя 30 год. Кажа спікер вечара гісторык Цімафей Акудовіч:
– У 20-30-ыя гады дзяржава сваімі інструментамі ўплывала настолькі моцна, што народ размаўляў на той мове, на якой казала дзяржава. Выкананне моўнай палітыкі ў нас павінна адрознівацца, калі мы падыходзім з пазіцыі «як зрабіць па-разумнаму», а не з пазіцыі «вярніце нашы 95».
Паводле спікераў лекцыі, адным з дзейсных сродкаў папулярызацыі беларускай мовы можа стаць яе ўнутранае прасоўванне ўнутры буйных карпарацый і эканамічных актараў, на прыкладзе ІТ-сферы. Але ў любым разе неабходны заканадаўчае афармленне мераў падтрымкі захавання мовы ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]