Цімох Авілін: Сучасная касманаўтыка – гэта міжнародная касманаўтыка



18 сакавіка 1965 года касманаўтам Аляксеем Лявонавым быў здзейснены першы выхад чалавека ў адкрыты космас, які працягваўся 12 хвілін 9 секунд. У 1978 годзе беларускі касманаўт Уладзімір Кавалёнак здзейсніў выхад у адкрыты космас працягласцю ўжо 2 гадзіны 5 хвілін.

Да 55-годдзя выхаду чалавека ў адкрыты космас госць „Рацыі”, этнаастраном Цімох Авілін распавядае пра беларускія зоркі, космас і касманаўтыку:

– Увогуле сучасная касманаўтыка – гэта міжнародная касманаўтыка. У свой час у мяне была магчымасць быць у Цэнтры кіравання палётамі пад Масквой у Каралёва. Адзін раз там быў, калі яшчэ станцыя «Мір» была, а другі раз быў, калі загубілі станцыю «Мір», хоць касманаўты самі казалі, што яна яшчэ будзе працаваць, і патапілі. І потым там міжнародная станцыя працавала.

Казаць, што беларуская сучасная касманаўтыка, ці яшчэ нейкае – яно вельмі складана, бо гэта міжнародныя праекты. Хоць касманаўты, калі я там быў у гэтым Цэнтры кіравання палётамі,  распавядалі, што ў прынцыпе ў кожнай краіне ёсць свая праграма, свае навуковыя даследаванні. І вось кожны, калі ўявіць, што ёсць станцыя, нейкія модулі, займаецца сваёй справай. Ніхто нікому не дае, не перадае дадзеныя. То бок яны быццам і разам жывуць у замкнёнай прасторы, але з іншага боку – кожны працуе на сябе. Можа, і былі якія выхадцы з Беларусі. але, каб гэта быў беларускі праект, – такога няма.

Цалкам гутарку з этнаастраномам Цімохам Авіліным слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя