Ціск на палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава не спыняецца



Ціск на палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава не спыняецца — хлопец знаходзіцца ў карцары ўжо 30 дзён запар. Усяго з пачатку года Мікіта правёў у карцары 122 дні.

На чарговыя 10 сутак яго пакаралі 24 траўня за адмову прыбраць дворык за іншымі асуджанымі, піша Dissident.by. Пры гэтым яшчэ на працягу мінулага года Емяльянаў знаходзіўся ў карцары або ШЫЗА агулам больш за паўгода.

На пачатку траўня ініцыятыва дапамогі палітвязням таксама паведамляла, што ў Мікіты Емельянава з’явіліся вялікія праблемы з суставамі, ён не мог устаць з ложка. У карцары палітвязня ўтрымлівалі ў жорсткіх умовах, без доступу да неабходнай медыцыны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]