Ціск на журналістаў і блогераў працягваецца ў Берасці



Улады прымяняюць такія інструменты для запужвання як штрафы і крымінальныя справы. Гэта спроба не даць магчымасці людзям адкрыта выказваць сваю думку і зменшыць актыўнасць у грамадскім сектары, — у гэтым перакананы мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Зараз ізноў ідзе пераслед журналістаў Белсата і журналістаў Радыё Рацыя. Яўген Скрабец чакае на суд, які мае адбыцца 29 сакавіка. Перадусім гэта ўсё ў рамках барацьбы з незалежнымі журналістамі, з блогерамі, барацьбы з правам грамадзян на тое, каб выказваць свае думкі, атрымліваць інфармацыю.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, незалежныя журналісты і лідары грамадскай думкі агучваюць пазіцыю, якая супярэчыць афіцыйнай лініі ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце