Ціск праз маці аказваецца на яшчэ аднаго анархіста



Ціск праз маці аказваецца на яшчэ аднаго анархіста, які з’ехаў з Беларусі і супраць якога ўзбуджаная крымінальная справа.

У кастрычніку супраць актывіста анархісцкага руху Яўгена Жураўскага завялі крымінальную справу за акцыю памяці Зельцэра ў Польшчы.  18 лістапада ў Баранавічах адбыўся “пагромны” ператрус у маці Яўгена. Сілавікі выбілі дзверы, а пасля ператрусу канфіскавалі некаторыя рэчы. Але на гэтым, па словах актывіста, ціск на яго не скончыўся. Паведамляе Праваабарончы Цэнтр “ Вясна”.

Нагадаем, ціск праз маці таксама аказваецца і на анархіста Рамана Халілава. Супраць яго маці Гаянэ Ахціян узбудзілі крымінальную справу па артыкуле  (удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гаянэ прызнаная палітычнай зняволенай.

Беларускае Радыё Рацыя