ЦРУ апублікавала рассакрэчаныя дакументы пра халодную вайну і НЛА



Цэнтральнае выведвальнае кіраванне ЗША выклала ў онлайн 775 тысяч дакументаў на 13 млн старонак, рассакрэчаных прэзідэнцкім указам Біла Клінтана ад 1995 года.

У архіве ўтрымоўваецца інфармацыя аб дзейнасці ЦРУ падчас халоднай вайны, в’етнамскага і карэйскага канфліктаў. Таксама ў базе можна знайсці дадзеныя аб праектах агенцтва па даследаванні НЛА і тэлепатычных магчымасцяў чалавека.

_93646973_mediaitem93646972

Скарбніца ўключае ў сябе таксама дакументы Генры Кісінджэра, былога дзяржсакратаром ЗША пры прэзідэнтах Рычардзе Ніксане і Джэральд Фордзе, а таксама некалькі сотняў тысяч старонак аналізу разведвальнай інфармацыі і навуковых даследаванняў і распрацовак.

Ёсць і вельмі незвычайныя файлы – пра выпадкі назіранняў за НЛА, або інструкцыі аб тым, з чаго і як зрабіць нябачныя чарнілы.

З 2000 года атрымаць доступ да гэтага архіву (CREST – CIA Records Search Tool) можна было толькі з чатырох кампутараў у Нацыянальным архіве ў штаце Мэрыленд у вызначаныя гадзіны. Гэта стварала нязручнасці для даследчыкаў.

_93643657_gettyimages-51109772

Выклікаюць цікавасць і дакументы праекта „Зорныя вароты”, падчас якога даследаваліся здольнасці экстрасэнсаў.

Адным з такіх падыспытных быў ізраільскі штукар і ілюзіяніст Уры Геллер. Яго здольнасці вывучаліся ў 1973 годзе, калі ён ужо быў прызнаным выканаўцам трукаў на сцэне.

У лістападзе ЦРУ аб’явіла, што яно апублікуе ўсе матэрыялы ў рэжыме онлайн, і цяпер сотні тысяч рассакрэчаных дакументаў на 13 млн старонак даступныя ўсім жадаючым на сайце бібліятэкі ЦРУ.

bbc.com