ЦТ па геаграфіі прайшло без парушэнняў



Абітурыенты не дапускалі парушэнняў у час ЦТ па геаграфіі, якое прайшло сёння ў Беларусі. Выдаленых з экзамену няма, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

„Выдаленых і не прайшоўшых па медпаказаннях няма. Не з’явіліся 12,3 працэнта абітурыентаў, якія запісаліся раней”, – сказаў дырэктар РІКВ. На тэсціраванне па геаграфіі рэгістраваліся больш за 1,5 тыс. чалавек.

На ЦТ нельга карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўстройствамі, што перадаюць, прымаюць і захоўваюць інфармацыю. У час тэсціравання забаронена таксама мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, прасіць аб дапамозе іншых людзей для выканання тэставых заданняў.

Наступнае ЦТ, па сусветнай гісторыі (навейшы час), абітурыенты будуць пісаць 1 ліпеня.

belta.by