Цукеркі з вусенямі ад фабрыкі “Камунарка”



Набытыя цукеркі фабрыкі „Камунарка” пад назвай „Алёнка” аказаліся сапсаванымі. Унутры батончыкаў завяліся вусені. Пра гэта паведамілі пакупнікі старшыні Таварыства аховы правоў спажыўцоў „Ревизор”, Алегу Калінкову.

Так ён каментуе гэтыя неаднаразовыя выпадкі з рэалізацыяй нясьвежай партыі цукерак пакупнікам.

– Канешне, выпадак неардынарны, калі ў цукерках, якія людзі набываюць у тым ліку і для дзяцей, розныя чарвякі знаходзяцца. Гэта наступства таго, што нядаўна фабрыка перайшла пад кантроль дзяржавы. Раней якасць была нашмат лепшай. І такога не было. Будзем звяртацца ў суд, каб спагнаць маральную шкоду на карысць спажыўцоў. Таму што такога нават у нашай краіне быць не павінна.

Некаторыя пакупнікі мелі неасцярожнасць з’есці цукеркі з вусенямі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня