Цягніком з Менску ў Польшчу праз Гародню



З 11-га траўня Беларуская чыгунка арганізуе маршрут з Менску ў Польшчу праз Гародню.

IMG_1793

У выніку дамоўленасці Беларускай чыгункі з Польскімі чыгункамі зменіцца расклад цягніка №193 Гародня-Малкіня, які будзе адпраўляцца з Гародні ў Польшчу ў 12.50 (замест 11.23).

Гэта зробіць магчымым перасадку пасажыраў цягніка міжрэгіянальных ліній Менск- Гародня на цягнік у Польшчу.

Прыбываць у Беласток цягнік будзе ў 14.57. Мэтай рэалізацыі праекту з’яўляецца падвышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак, як у межах Беларусі, так і ў міжнародных зносінах; узмацненне транспартных сувязяў Беларусі з краінамі Еўразвязу.

Са станцыі Менск-Пасажырскі цягнік адпраўляецца раніцай у 06.56 і прыбывае ў Гародню ў 11.26. Цягнік робіць тры прыпынкі – у Маладэчне, Лідзе і Мастах.

Беларускае Радыё Рацыя

 

 

 

[manual_related_posts]