За ратаванне дзікіх птушак і жывёлаў можа пагражаць штраф



Савет міністраў прыняў пастанову, якая упарадкуе правілы адлову дзікіх жывёл і птушак. Згодна з ёй транспартыроўка нават траўмаваных птушак ды жывёлаў павінна ажыццяўляцца паводле адмысловай працэдуры і пры наяўнасці складзенага акта. Такое рашенне прынята з прычыны браканьерства ў лясах Беларусі пад прыкрыццём ратавання жывёл.

Кажа старшыня Гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ахова птушак бацькаўшчыны” Зміцер Вінчэўскі:

 – Часта бывалі такія выпадкі, якія не патрабавалі ўмяшальніцтва чалавека, калі напрыклад, птушанё выпадзе з гнязда – тады проста не трэба дадаковых дзеянняў ніяіх рабіць – толькі падсадзіць яго вышэй, каб яно не трапіла «на стол» дзікім катам. Цяпер – гэта вельмі складаная працэдура.

Цяпер за ратаванне дзікіх птушак і жывёлаў без паведамлення адпаведным службаў – ветэрынарнай, міністэрства прыроды ці райвыканкама можа пагражаць штраф. Пасля складання акта адмысловай камісіяй, будзе вырашацца, ці чалавеку, што знайшоў параненую жывёлу, можна яе забраць. Калі гэтых працэдураў не выканаць, ратаўнік можа атрымаць штраф да 20-ці базавых вялічыняў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]