Цяжкахворыя дзеткі ў Берасці атрымалі падарункі



Навагодні ранішнік для цяжкахворых дзетак прайшоў у Берасці. Яго арганізавалі сябры гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства “Чырвонага Крыжа” сумесна з Цэнтрам дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. “Удзел у ім прынялі некалькі дзясяткаў дзетак, што маюць генетычныя захворванні і хворыя на анкалогію”, — распавяла адна з галоўных арганізатараў акцыі Ніна Саванеўская:

— Гэта цяжкахворыя дзеці, і калі напрыклад дзеці, што знаходзяцца у сацыяльна небяспечным становішчы, дык для іх праводзяць ранішнікі ў школах, а мы праводзім для дзяцей, якія пакутуюць на анкалагічныя хваробы. Удзяляем гэтым дзеткам больш увагі. 

Пад час свята дзеткі атрымалі магчымасць сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай, запаліць разам прыгожую ялінку, сфатаграфаваліся супольна з казачнымі героямі і, канешне, атрымалі падарункі.

dscf0077

dscf0087

dscf0094

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: redcross.by