Цыклон «Фрэдэрык» прыйдзе ў Беларусь



Напярэдадні цыклон заваліў снегам суседку-Польшчу, а ў Заходняй Еўропе і ўвогуле забраў жыцці дзевяці чалавек.

– Надвор’е толькі трохі пагоршыцца, – растлумачылі ў Гідрамеце.

Ужо сёння, як кажуць сіноптыкі, чакаецца мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны – парывісты вецер, але штармавога папярэджання пакуль аб’яўляць ніхто не плануе. У некаторых раёнах краіны магчыма мяцеліца і слабы галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Ноччу і раніцай тэрмометры пакажуць -1 …- 7 ° C, у другой палове дня – ад -5 ° C да + 1 ° C.

У выходныя  чакаецца кароткачасовы снег, на дарогах – галалёдзіца. Уначы ад 2 да 7 марозу, днём ад 0 да – 5. У нядзелю месцамі выпадзе снег, а на дарогах будзе галалёдзіца, перадае belta.by.