Турагенцтвы вітаюць бязвізавы рэжым на Аўгустоўскім канале



З Польшчы ў Гародню – без візаў. Гарадзенскія турыстычныя агенцтвы станоўча ўспрымаюць увядзенне бязвізавага рэжыму для наведвання Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторыяў Беларусі. Праз два месяца турысты з Польшчы змогуць наведваць беларускую частку Аўгустоўскага канала без візы да пяці дзён. Колькасць турыстаў з Захаду і Усходу можа тады дасягнуць балансу, мяркуе прадстаўніца аднаго з гарадзенскіх турыстычных агенцтваў.

Вельмі вялікія магчымасці. І ёсць шмат цікавых прапаноў. На жаль, мы займаемся толькі арганізаванымі турамі – для груп ад 12-15 чалавек. Пры жаданні можам арганізаваць і індывідуальныя экскурсіі для турыстаў, аднак далёка не ўсе могуць сабе гэта дазволіць. У прыватнасці, беларусы. Для замежных турыстаў мы арганізоўваем індывідуальныя туры і па Гародні, і па Гарадзенскай вобласці, і з выездам на Аўгустоўскі канал. Мне падаецца, што спрашчэнне візавага рэжыму ў плане наведвання Аўгустоўскага канала дасць шмат плюсаў, у тым ліку велатурыстаў.

На жаль, канстатуюць прадстаўнікі турыстычнай сферы, пакуль вакол Аўгустоўскага канала няма дастатковай колькасці харчовых устаноў для турыстаў, якія вандруюць самастойна і не хочуць самі гатаваць ежу на вогнішчы. Роварных сцежак на беларускім баку канала таксама вельмі мала. Беларускія турысты чакаюць з польскага боку аналагічнага зняцця візавага бар’еру для наведвання Аўгустоўшчыны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]