“Тыдзень лесу-2016”
Міністэрства лясной гаспадаркі прысвяціла 30-ці годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС штогадовую акцыю “Тыдзень лесу-2016”. Мерапрыемствы па захаванню ды павелічэнню лясных багаццяў Беларусі пройдуць з 2-га па 9-га красавіка ўключна. Да дабрачыннай акцыі можа далучыцца кожны ахвотны грамадзянін наўпрост звярнуўшыся ў бліжэйшае лясніцтва. Акрамя высаджвання дрэў, асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадка ў лясной мясцовасці. Працы ў гэтым напрамку ў Пінскім лясніцтве пачаліся загадзя. Удзельніца акцыі адзначыла, што грамадзянам бракуе культуры адпачынку:
– У асноўным людзі выкідваюць смецце, якое застаецца пасля іх імпрэзаў на прыродзе, – калі яны прыходзяць на шашлыкі. Адпачываюць, але пасля сябе не прыбіраюць. Вось гэта вельмі кепска. Напэўна, было б правільна так – адразу паставіў нейкі мех для смецця і ўсё туды скідваў і затым прыбраць за сабой.
Чакаецца, што ў акцыі “Тыдзень лесу-2016”, прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі, удзел прымуць 80 тысяч грамадзян.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
