Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў



Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць як у Беларусі, гэтак і ва ўсім свеце. Людзі розных хрысціянскіх дэнамінацыяў, знітаваных прагай любові і святла сваіх сэрцаў і учынкаў, сустракаюцца, каб у малітве пазнаць агульныя каштоўнасці. Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітваў былі падрыхтаваныя Радай Цэркваў Блізкага Усходу і зацверджаны Сусветнай Радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Ксёндз-канонік гарадзенскай дыяцэзіі Антоні Грэмза, кажа, як тыдзень малітваў праходзіць у Беларусі:

– У нас яшчэ толькі ідзе станаўленне. Адбываюцца малітвы штогод у катэдрах дыяцэзіі на Беларусі. Але, напэўна, кожная краіна мае сваю традыцыю. У нас яна яшчэ фарміруецца. Ёсць малітвы, ёсць нейкія сустрэчы, размовы. І калі казаць пра іншыя краіны, то, напэўна, там гэта вельмі разбудавана, там бяруць удзел усе.

22 студзеня а 18-ай гадзіне хрысціяне розных канфесіяў сустрэнуцца ў экуменічнай малітве ў гарадзенскай катэдры Францішка Ксаверыя. Дэвіз малітоўнай сустрэчы: «Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». Цытата ўзята з Эвангеля Апостала Мацвея. Узначаліць сустрэчу ксёндз-біскуп гарадзенскай дыяцэзіі Аляксандар Кашкевіч.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]