Тысячы вернікаў сабраліся ў Сынковічах
У вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна 31 жніўня адбылося вялікае свята — ушанаванне іконы “Усецарыца”, копія якой захоўваецца ў Сынковіцкай Свята-Міхайлаўскай царкве. Яна была асвечана ў дваццаці манастырах Афона і прыкладзена да мошчаў святых угоднікаў Божых.
Праваслаўныя святары адзначаюць, што афонская ікона “Усецарыца” з’яўляе сваю моц супраць магічных чараў, захапленне якімі распаўсюдзілася па хрысціянскім свеце. Гэтая ікона праславілася рознымі цудамі і вылечвае ад хваробаў сучаснай цывілізацыі — анкалогіі, наркаманіі, СНІДу. Ікона, напісаная з выкананнем канонаў і асвечаная на першавобразе, атрымлівае такую ж боскую ласку і моц, як і арыгінал.
Тысячы людзей з розных куткоў Беларусі прыехалі і прыйшлі на ўрачыстасць. Пасля святочнай службы ў царкве ікону вынеслі з храма, і Хрэсным ходам людзі прайшлі з іконай вакол царквы, а потым па ўсёй вёсцы Сынковічы да мясцовай святой крыніцы. Тысячы людзей маліліся іконе “Усецарыца”, прасілі ў яе дапамогі, моцы, сілы, здароўя. Верыцца, што святы абраз людзям дапаможа.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
Фота аўтара
