«Тюрьма Для Жизни»



Святлана Ціханоўская ў відэазвароце 16 снежня заклікала беларусаў падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Тюрьма Для Жизни».

Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея. Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага каналу Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі.

14 снежня блогера Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў калоніі. Гэта максімальнае пакаранне, якое атрымаў апанент Лукашэнкі за 27 гадоў. Ціханоўскага абвінавацілі ў арганізацыя масавых беспарадкаў, распальванні сацыяльнай варажнечы,  перашкоды працы ЦВК і арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.