У сотую гадавіну з дня смерці Максіма Багдановіча адслужаць паніхіду



25 траўня спаўняецца 100 гадоў з дня смерці беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка і літаратуразнаўцы Максіма Багдановіча. 100 гадоў таму менскія беларусы, сябры паэта, замовілі па ім паніхіду. Яна будзе адслужана і сёлета, у сотую гадавіну смерці Максіма.

Пачнецца паніхіда 25 траўня ў 14.30 у саборы Cвятых Пятра і Паўла на Нямізе. Перад гэтым адбудзецца ўскладанне кветак да помніка паэта на вуліцы яго імя (каля Тэатра оперы і балету).

Беларускае Радыё Рацыя