У 2016 годзе забітыя 93 журналісты (абноўлена)



У 2016 годзе ў свеце забітыя 93 журналісты. Яшчэ 29 прадстаўнікоў медый загінулі ў выніку авіякатастрофаў, Пра гэта сказана ў дакладзе Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

У падрыхтаваным Міжнароднай федэрацыяй журналістаў пераліку забітых прадстаўнікоў медый называецца і беларускі журналіст Павел Шарамет, супрацоўнік „Украінскай праўды”, які загінуў летам у выніку падрыву і выбуху машыны.

У падрыхтаваным Міжнароднай федэрацыяй журналістаў пераліку забітых прадстаўнікоў медыя называецца і беларускі журналіст Павел Шарамет – супрацоўнік „Украінскай праўды”, які загінуў летам у выніку падрыву і выбуху машыны. Яго збойства стала найважнейшай падзеяй 2016 года ў медыйным асяроддзі паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведаміў прэсавы сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі. Хаця і іншыя падзеі таксама не варта адхіляць, падкрэслівае ён.

Праводзілі анкетаванне сярод сябраў БАЖа. Былі вельмі розныя адказы. Канешне, гэта стварэнне часопіса “Імёны” Кацярыны Сінюк і іншыя падзеі. Напрыклад, суд над блогерам Эдуардам Пальчысам за свабоду слова. Безумоўна, на першае месца выйшла жорсткае забойства ў Кіеве Паўла Шарамета – журналіста, які неразрыўна звязаны з Беларуссю, бо нарадзіўся ў Менску, стварыў “Беларускі партызан” і працаваў тут. Безумоўна, гэта галоўная падзея ў медыя-прасторы.

Больш за ўсё карэспандэнтаў забілі на Блізкім усходзе і ў краінах „арабскага свету”. Усяго там загінулі 30 журналістаў. Менш за ўсё ў 2016 годзе забіта журналістаў у Еўропе – 3.

29 журналістаў загінула ў выніку авіякатастрофаў: 20 пры падзенні самалёту з бразільскай футбольнай камандай „Шапекаэнсэ” у канцы лістапада, яшчэ 9 – калі 25 снежня разбіўся расейскі лайнер Ту-154.

Беларускае Радыё Рацыя