У 2021 годзе суды Віцебскай вобласці прызналі экстрэмісцкімі 90 тэлеграм-каналаў



Самымі выніковымі «знішчальнікамі ТГ» былі раённыя суды Віцебска. Ім удалося «знішчыць» 74 «электронных экстрэмістаў». На рахунку астатніх раённых судоў вобласці толькі 16 «перамог». Больш за ўсіх шчыраваў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска ў 2021 годзе вынес 25 рашэнняў у дачыненні да 54 медыярэсурсаў. Суд Кастрычніцкага раёна прыняў 21 рашэнне ў дачыненні да 21 тэлеграм-каналу. Суд Першамайскага раёна зрабіў гэта адзін раз і прызнаў наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў у адным інтэрнэт-рэсурсе.

Калі казаць пра выніковасць, то далей ідуць раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі рашэнні па 16 рашэнняў у дачыненні да 16 ТГ. Так, суд Наваполацка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі 5 рэсурсаў, суд Гарадоцкага раёна – 3, Расонскага і Лепельскага па 2, суд Дубровенскага, Шаркоўшчынскага, Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў – па адным.

Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.

viciebskspring.org

[manual_related_posts]