У 2021 годзе загінула 45 журналістаў



Паводле справаздачы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ), у 2021 годзе па ўсім свеце загінулі 45 журналістаў.

Гэта азначае падзенне – у 2020 годзе было зафіксавана 65 ахвяр, што стала самым нізкім паказчыкам за 30 гадоў, калі была апублікавана першая справаздача IFJ. „Хоць такое зніжэнне з’яўляецца добрай навіной, гэта мала суцяшае перад абліччам бесперапыннага гвалту”, – гаворыцца ў заяве IFJ.

Найбольш небяспечным для прадстаўнікоў СМІ быў Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён – загінулі 20 журналістаў. 10 журналістаў загінулі ў абедзвюх Амерыках, восем у Афрыцы, шэсць у Еўропе і адзін на Блізкім Усходзе. Больш за ўсё журналістаў – 9 – былі забітыя ў Афганістане, восем у Мексіцы, чатыры ў Індыі і 3 у Пакістане.

Паводле справаздачы Камітэту абароны журналістаў (RsF), 2021 год стаў рэкордным па колькасці прадстаўнікоў СМІ ў месцах пазбаўлення волі — 293. Беларусь увайшла ў пяцёрку краін з найбольшай колькасцю зняволеных журналістаў.

У турмах і ізалятарах Беларусі знаходзяцца 32 супрацоўнікі СМІ, у асноўным жанчыны.

Паводле справаздачы „Рэпарцёраў без межаў” (RsF), якую цытуюць беларускія СМІ, колькасць журналістаў у турмах складае 488 чалавек, што на 1/5 больш, чым летась. За Беларуссю ў сумна вядомым рэйтынгу знаходзяцца Кітай (127), Бірма (52), В’етнам (43), Беларусь (32) і Саўдаўская Аравія (31).

Больш за тое, Беларусь — адзіная краіна, дзе за кратамі больш жанчын, чым мужчын — адпаведна 17 і 15. За год колькасць зняволеных журналістаў вырасла з 7 да 32 — паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер гэты паказчык складае 31 чалавек.

Паводле Stowarzyszenia Mediów Polskich