У адносінах дэпутаткі парламента Наталлі Голуб пачаліся захады па адкліканні



Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па выбарчай акрузе №11 Наталля Голуб спачатку пагадзілася, а потым адмовілася ад прапановы выбарцаў сустрэцца, каб абмеркаваць бягучую сітуацыю і адсправаздачыцца перад людзьмі аб зробленых справах.

У такім разе выбарцы вырашылі ініцыяваць сход па адкліканні яе з Палаты Прадстаўнікоў, кажа грамадская актывістка з Белаазёрска Таццяна Брыч:

– Сабралі мы 185 подпісаў пад гэтым зваротам, але ён нам адмовіў, раённы савет дэпутатаў, у прыватнасці старшыня Аляксандр Барысавіч Пятроўскі. У адказе чытаем: „у заяве выбарцаў не ўтрымліваецца фактаў парушэння дэпутатам Голуб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законаў Рэспублікі Беларусь, актаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прычына заяўнікоў – не выкананне дэпутатам сваіх абавязкаў – з’яўляюцца беспадстаўнымі”.

Паводле Таццяны Брыч, мясцовыя дэпутаты ад сустрэчы з народам таксама ўхіліліся.

 Відаць, хто назначае, перад тымі і адказ трымаюць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя