У Андрэя Прыстаўкі забралі тэхніку, але сам ён на волі



Праваабаронцам стала вядома, што днямі дапытвалі і затрымлівалі берасцейскага актывіста Андрэя Прыстаўку.

Днямі ў межах арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) затрымлівалі берасцейскага актывіста, вядомага БЧБ-прычоскай, Андрэя Прыстаўку.

У яго забралі тэхніку, дапыталі наконт удзелу ў чатах і вызвалілі. Ён застаецца ў статусах сведкі і падазраванага па невядомай „тэрарыстычнай справе”.