У арт-галерэі “Крыга” прадставілі пуцяводнік па мясцінах паўстання



Рух „За Свабоду” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” прадставіў гарадзенцам пуцяводнік па мясцінах, звязаных з паўстаннем Каліноўскага. Даведнік мае назву „Шляхамі паўстання 1863 года”  і змяшчае ў сабе трохдзённы маршрут па гістарычных мясцінах.

Ён мае багата ілюстрацый і мапаў, па якіх можна праехаць падарожа амаль у тысячу кіламетраў.

Пра кнігу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

 – Гэты пуцяводік – з шэрагу падзеяў, звязаных з адзначэннем паўстання 1863 году, ён ахоплівае зноў жа самую такую важную для гісторыі паўстання тэрыторыю – Заходнюю частку Беларусі – Гарадзеншчыну, паўночную частку Берасцейшчыны і Меншчыну. Гэта толькі адзін з прыкладаў пуцяводнікаў, які можна рабіць.    

На сустрэчу, якая адбылася ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”, прыйшлі гісторыкі, краязнаўцы і простыя гарадзенцы, што цікавяцца гісторыяй, звязанай з паўстаннем Каліноўскага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава