У аўтапарку Лукашэнкі з’явіўся новы браніраваны лімузін
У аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся новы браніраваны лімузін за 1,4 мільёна еўра. Такога Mercedes-Maybach Pullman Guard няма нават у Пуціна, піша “Камсамольская праўда”.
Фота Генадзя Мажэйкі
Найноўшы Mercedes-Maybach Pullman Guard з нумарамі кіраўніка Беларусі засвяціўся каля стадыёна “Дынама”, дзе праходзіла цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Фота Генадзя Мажэйкі
Гэта апошняе, самае новае пакаленне браніраваных лімузінаў ад кампаніі Mercedes. Пастаўкі Mercedes-Maybach Pullman Guard пачаліся ў мінулым годзе.
Фота вытворцы
Інтэр’ер прадугледжвае аздабленне высокай якасці, наяўнасць бара, масажных крэслаў. Таксама ёсць ахоўная браняваная перагародка, якая не толькі аддзяляе VIP-персон ад кіроўцы і целаахоўніка, але яшчэ і бароніць іх.
Дарэчы, гэты лімузін здольны вытрымаць выбух 15-ці кілаграмаў тратылу ў двух метрах ад аўтамабіля і ў метры над зямлёй.