У Бабруйску прайшла дабрачынная акцыя „Дзень добрых спраў”



Некалькі соцень бабруйчан прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі ў падтрымку людзей без пастаяннага месца жыхарства ды тых, хто апынуўся за рысай беднасці.

„Мы вельмі ўдзячныя, што людзі актыўна адгукнуліся на нашую просьбу прыносіць цёплыя рэчы”, – распавядае кіраўнік арганізацыі „Справядлівая дапамога” Максім Чарняк:

– Ежу мы сабралі, але не столькі, колькі хацелася б, бо людзей, якія жадаюць атрымаць нейкія прадукты харчавання вельмі многа, вось заўтра ў нас будзе ўжо недзе тры-чатыры чалавекі, якім патрэбна на гэты момант ежа і адзенне.

Гэта ўжо другая акцыя, якая праходзіць пры падтрымцы мясцовага гандлёвага цэнтра. Надалей такія мерапрыемствы будуць ладзіцца кожны месяц.

Кажа Алег Яфрэмаў, дырэктар гандлёвага цэнтра „Карусель”:

– З раніцы людзі ўжо панеслі дапамогу. Гэта былі пераважна пенсіянеры, якія, напэўна, самі ў не вельмі добрай сітуацыі, але якія разумею, што ў такой можа аказацца кожны.

Падчас акцыі можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэе, а таксама атрымаць сімвалічную драўляную „руку дапамогі” на памяць пра тое, што чалавек зрабіў добрую справу і дапамог іншым.

Цалкам матэрыял:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск