У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага і фільм пра Кукабаку



30-га кастрычніка ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску прэзентавалі кнігу праваабароцы Алеся Бяляцкага “Іртутнае срэбра жыцця”, напісаную ў зняволенні ў Бабруйскай калоніі, а таксама фільм “Дысідэнт”.

Фільм “Дысідэнт”, прысвечаны беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку Алесь Бяляцкі адзначыў: “Пасля такіх волатаў, як Міхась Ігнатавіч мне было значна лягэчй сядзець у сучаснй калоні”.

Фільм “Дысідэнт” распавядае пра Міхася Кукабаку – беларуса, які за свае перакананні  амаль 17  гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях.

У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь.

Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў кажа: “Міхась Кукабака – чалавек, якому ўсё жыццё ўдавалася спалучаць дзіцячую цікаўнасць да жыцця і адвагу з мудрасцю сталага чалавека”.

Гэта фільм пра правы чалавека, а таксама пра беларускую ідэнтычнасць, якую чалавек праносіць праз усё жыццё.

Пасля прэзентацыі кнігі і паказу фільму, адбылася дыскусія.

Беларускае Радыё Рацыя