У Бабруйску ўпаў самалёт МіГ-29



Пра здарэнне паведаміў сайт Міністэрства абароны.

„23 лютага на аэрадроме Бабруйскі пры выкананні планавых палётаў падчас разгону самалёта Міг-29 адбылося ўзгаранне рухавіка. У выніку правільных дзеянняў лётчыка і кіраўніка палётаў не дапушчана негатыўных наступстваў. Ніхто не пацярпеў. Самалёт не пакінуў тэрыторыю аэрадрома”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Разам з тым TUT.BY паведамляе, што пілот быў вымушаны катапультавацца, а самалёт зваліўся ў раёне аэрадрома.