У Бабруйску затрымалі журналіста «Коммерческого курьера»



Як паведамілі праваабаронцы«Вясны», у Бабруйску на працоўным месцы затрымалі журналіста мясцовай газеты «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава.

Супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і, не патлумачыўшы прычыны, забралі журналіста.

Вядома, што Суслава да позняга вечара трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, як мінімум да панядзелка 6 чэрвеня.

Фота: komkur.info

[manual_related_posts]