У Бабруйску жанчыну асудзілі на 1,5 года калоніі за малюнак



52-гадовую Вольгу Кукушкіну асудзілі на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму па абвінавачванні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і іншых прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК). Працэс у Бабруйскім судзе праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Вядома, што ў лістападзе 2021 года жанчыну прыцягвалі да адказнасці за рэпост інфармацыі з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. У яе правялі ператрус, і канфіскавалі тэлефон, у якім і знайшлі карцінку.

Паведамляецца, што на ёй былі намаляваныя Аляксандр Лукашэнка, Наталля Качанава і Юрый Караеў. Вольга Кукушкіна размясціла гэтую карцінку ў закрытым чаце. На момант надгляду смартфона чат быў ужо не актыўны, а сама Вольга пакінула яго, але выява засталася ў смартфоне.

Па адміністрацыйным артыкуле жанчыну арыштавалі на 10 сутак, і пасля адбыцця арышту адпусцілі дадому, але распачалі крымінальную справу.

Вольгу ўзялі пад варту проста ў зале суда.


[manual_related_posts]