У Балгарыі аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў у аварыю



avtobus-deca-ot-belorusІнцыдэнт адбыўся на трасе Варна-Русэ, непадалёк ад вёскі Бызын, а 6:30 раніцы па мясцовым часе. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Балгарыі, дзеці не пацярпелі.

Балгарскі кіроўца быў дастаўлены ў шпіталь для медыцынскага абследавання. Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што аўтобус рухаўся на невялікай хуткасці і з’ехаў у кювет. Паводле папярэдняй інфармацыі, у 48-гадовага кіроўцы здарыўся інсульт і ён вывернуў руль аўтобуса направа, пасля чаго аўтобус скаціўся ў кювет. Дзверы былі заблакаваныя, дзяцей давялося эвакуіраваць праз багажнае аддзяленне і дзверы кіроўцы. Эвакуацыя працягвалася 20 хвілін. Дзеці перапалохаліся, але абышліся толькі лёгкімі ўдарамі.

На месцы аварыі працавалі тры машыны хуткай дапамогі, пажарная каманда і каманда грамадзянскай абароны. Да прыбыцця запаснога аўтобуса дзеці былі размешчаны ў прыдарожнай карчме, дзе пераначавалі і адправіліся дадому.

Беларуская група з 56 дзяцей вярталася з адпачынку ў горадзе Кітэн.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота consultants-bg.com,  ruse-news.com