У Баранавічах актывіст правёў адзіночны пікет супраць падатку на „дармаедства”
Год таму
У Баранавічах індывідуальны прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус правёў адзіночны пікет супраць падатку на „дармаедства”.
Як паведаміў Чарнавус, ён пратэставаў з 10.00 да 11.30 на пляцоўцы ў старым гарадскім парку культуры і адпачынку, які вызначаны гарвыканкамам у якасці месца для масавых мерапрыемстваў. На пікеце актывіст стаяў з плакатам „Чыноўнікаў да крымінальнай адказнасці за спараджэнне дармаедства!”.
„Падчас пікету да мяне падыходзілі гараджане і казалі аб праблемах занятасці насельніцтва і беспакаранасці чыноўнікаў за іх разгільдзяйства”.
Чарнавус удакладніў, што не падаваў заяўку на пікет, бо лічыць, што мясцовая ўлада яго б забараніла.