У Баранавічах не дазволілі пікетаваць супраць уціску правоў рабочых



Кіраўнік суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ў Баранавічах Рыгор Грык атрымаў адмову на пікет, які планаваў правесці 4-га красавіка. Пікет меў за мэту абароны правоў рабочых, якія новым Дэкрэтам № 5 Аляксандра Лукашэнкі уціскаюцца яшчэ болей, – кажа Рыгор Грык:

– Апошні дэкрэт, які прэзідэнт падпісаў, з новага года ён выйшаў, увогуле знішчае правы простага чалавека… Чыноўнікі не дазволілі пікет, каб мы не казалі, што яны твораць беззаконне ў краіне.

Паводле Рыгора Грыка, фармальнай падставай для адмовы стала адсутнасць дамовы з міліцыяй. У той жа час, паводле рашэння гарадскіх уладаў, прадастаўляць такую дамову адначасна з падачай заявы на пікет не патрэбна. Гэта будзе падставай для звароту ў суд, гаворыць актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя