У Баранавічах прадпрымальнікі рыхтуюць 50-метровы плакат



Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяўку на акцыю 8 красавіка. Гэта 15-хвілінны бег трушком па перыметры старога парка з плакатам даўжынёю 50 метраў. Такое рашэнне прыйшло ў сувязі з адмовай гарвыканкамам мітынгу на 21 сакавіка, – кажа Мікола Чарнавус:

– 50 метраў палатно, на ім будзе напісана: “Беларусы прачынайцеся. Заводы, фабрыкі закрываюцца. Вас чакае галадамор. Улада сыходзь”. Ад кожнага рэгіёна прыедуць у Баранавічы 10 чалавек.

Акцыя пройдзе з 12 да 12.15. Гарвыканкам не задаволіў папярэднюю заяўку Чарнавуса на мітынг у 1000 чалавек, спаслаўшыся на тое, што заяўнік не прыклаў дамоваў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі. Хаця Чарнавус пісаў абавязацельствы, што прадпрымальнікі справяцца сваімі сіламі, а з міліцыяй павінен дамаўляцца сам гарвыканкам.

Беларускае Радыё Рацыя