У Баранавічах працягваецца змаганне за беларускія класы



10 бацькоў у Баранавічах змагаюцца за  адкрыццё беларускага першага класа ў самай лепшай школьнай установе ў цэнтры гораду  – гімназіі №4.

Па гэтым пытанні адбыўся бацькоўскі сход. На сходзе акрамя бацькоў прысутнічалі старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы, выконваючая абавязкі кіраўніка аддзела адукацыі Вера Вайцяхоўская, дырэктар гімназіі Вадзім Шчарбакоў і дырэктар сярэдняй школы №16 Вячаслаў Дзяўго.

Вера Вайцяхоўская агучыла ўмовы, пры якіх клас мог трапіць у гімназію:

– Калі паступае 27 заяваў, якія ўваходзяць у рамкі нашага заканадаўства, то бок патрабаванне аб прыёме навучэнцаў у вучэбную ўстанову, канешне, усё магчыма.

Паводле Алены Анісім, жаданне бацькоў вучыць дзяцей на роднай мове ў найлепшай установе можна зразумець:

– Паколькі ўжо ёсць класы з беларускай мовай навучання, якія функцыянуюць у 4-й гімназіі, то яны лічаць, што гэта дастаткова важна і магло бы быць працягам і пераемнасцю.

Анісім лічыць, што ў бліжэйшай будучыні гімназія магла б стаць цалкам з беларускамоўным навучаннем. Бацькі не вельмі задаволены сходам і прапановай стварыць клас у сярэдняй школе №16, дзе сам дырэктар не валодае беларускай мовай.

Бацькі намераны змагацца за гімназію №4. Мікалай Падгайскі і бацькі вельмі ўдзячны Алене Анісім за дапамогу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя