У Баранавічах пры спробе зрабіць сэлфі хлопца ўдарыла токам



У Баранавічах 21-гадовы мясцовы жыхар атрымаў апёкі ад удару токам пры спробе зрабіць эфектнае сэлфі на мосце, паведамляе партал мясцовай раённай газеты „Наш край”.

Трое маладых людзей (16-ці, 18-ці і 21 год) вярталіся дадому раніцай 18 жніўня. Праходзячы з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Вільчкоўскага па пешаходным мосце цераз чыгунку, старэйшы з кампаніі захацеў зрабіць сэлфі. Як толькі малады чалавек залез на металічную агароджу, яго ўдарыла токам.

Сябры выклікалі хуткую дапамогу. З апёкамі цела другой ступені пацярпелага даставілі ў бальніцу.

zviazda.by