У Баранавічах развітваюцца з загінулымі пры крушэнні самалёта лётчыкамі



У Баранавічах на аэрадроме 61-й авіябазы праходзіць жалобная цырымонія развітання з загінулымі лётчыкамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам.

З Баранавічаў целы лётчыкаў самалётам будуць дастаўлены ў Ліду.

Ушанаваць памяць пілотаў, якія 19 траўня адвялі самалёт ад жылых дамоў, сабраліся вайскоўцы 61-й авіябазы, старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Юрый Грамакоўскі, прадстаўнікі кіраўніцтва горада.

Таксама 20 траўня днём у мясцовым храме Жанчын-Міраносіц прайшла паніхіда па загінулых лётчыках. Сотні гараджан у памяць пра маёра Андрэя Нічыпарчыка і лейтэнанта Мікіту Куконенка запальвалі свечкі і лампадкі, прыносілі кветкі.

zviazda.by