У Баранавічах склад участковых камісій не мяняўся цягам 8 гадоў



У Баранавіцкіх участковых выбарчых камісіях зайздроснае пастаянства цягам апошніх 8-10 год. У іх – адны і тыя ж асобы, звязаныя паміж сабой працоўнымі адносінамі. Хоць прыкрыццём служаць праўладныя грамадскія арганізацыі і партыі, часта фэйкавыя, ад якіх яны накіраваны ў камісіі.

І гэта дае падставу  старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай лічыць, што парушэнняў Выбарчага кодэксу няма, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша:

– Складзены яны з аднаго працоўнага калектыву. Старшынямі ўчастковых камісій “абраны” дырэктары школ, прадпрыемстваў і ўстаноў. Сябрамі камісій – іх падначаленыя. Вядома, што поўная кантрактная залежнасць сябраў камісіі ад дырэктара, ён жа і старшыня камісіі, не дазволіць ім выказваць сваю нязгоду з лічбамі ў выніковым пратаколе.

Паводле Сяргея Гоўшы, ён паслаў у Цэнтральную выбарчую камісію падрабязны аналіз па складзе ўчастковых выбарчых камісій у Баранавічах за 8 гадоў. Зыходзячы з гэтага складу камісій можна з упэўненасцю казаць пра тое, што досьвед фальсіфікацый будзе зноўку рэалізаваны і на мясцовых выбарах  18 лютага, лічыць Сяргей Гоўша.

Беларускае Радыё Рацыя