У Баранавічах скончыў жыццё самагубствам 15-гадовы школьнік
Год таму
Следчы камітэт устанаўлівае акалічнасці гібелі ў Баранавічах 15-гадовага школьніка.
Фота flickr.com
Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, днём 22 снежня цела падлетка з прыкметамі асфіксіі было знойдзена ў кватэры, дзе ён жыў.
Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачало справу на падставе арт. 145 КК (давядзенне да самагубства).
Для высвятлення ўсіх абставінаў, у тым ліку прычын і ўмоў гібелі непаўналетняга, апытваюць сваякоў, суседзяў, аднакласнікаў і педагогаў школы, канфіскаваныя асабістыя запісы і камп’ютарныя прылады, якія належалі падлетку.
Юнак вучыўся ў дзявятым класе мясцовай школы.