Улёткі ў Баранавічах са зваротам да супрацоўнікаў МУС



Зварот да работнікаў Міністэрства ўнутраных спраў з’явіўся ў цэнтры Баранавіч. Асабліва шмат улётак са зваротам было каля галоўнай плошчы горада. Звярнуўся да работнікаў МУС экс-кандыдат у Палату прадстаўнікоў Аляксандр Мех з Кобрына. У звароце напісана пра тое, каб міліцыя не канфліктавала з удзельнікамі акцый, а вяла сябе згодна закону, – кажа грамадскі актывіст Аляксандр Швед.

– Першае, каб яны не парушалі свае паўнамоцтвы і не чапалі мірных людзей, бо тыя загады, якія яны атрымліваюць, яны незаконныя. Калі яны не будуць іх выконваць, яны не будуць падлягаць ніякаму пакаранню. Магчыма ўсё так добра прайшло, таму што нашыя міліцыянты гэта прачыталі і зрабілі для сябе высновы.

Трэба адзначыць, што зварот да міліцыянтаў з’явіўся своечасова. Акцыі супраць дэкрэта на дармаедаў набіраюць абароты. Для  міліцыі гэта будзе экзамен на законнасць у сваіх дзеяннях.

Беларускае Радыё Рацыя