У Баранавіцкім раёне знойдзены парэшткі лётчыкаў Першай сусветнай вайны



У Баранавіцкім раёне ля вёскі Чэрніхава знойдзена яшчэ адно месца, дзе пахаваны загінулыя пад час Першай сусветнай вайны. Баранавіцкім энтузіястам-пашукавікам дапамагла стараста вёскі Галіна Дзядовіч.

Загінулымі аказаліся два лётчыкі з рускага аэрастата, які зваліўся ля Чэрніхава, кажа ўдзельнік пошукавай групы Мікалай Падгайскі:

– Мы зафіксавалі каардынаты, прычым магілы даволі добра захаваліся. Высокія такія бугаркі на зямлі, і яны каля самай дарогі, там такое месца, можа, нават як-небудзь яго мемарылізаваць. Там адзін быў афіцэр, а другі быў салдат у тым аэрастаце. Як ён там зваліўся, як там што было, мы гэта дастаткова не ведаем, але ва ўсялякім разе такое вось пахаванне мы даследавалі. А цяпер трэба аформіць дакументы.

Паводле Мікалая Падгайскага, Дзядовіч паказала таксама пахаванні за царквой, дзе недалёка стаяў лазарэт. Групай энтузіястаў-краяведаў знойдзена і абазначана ў Баранавіцкім раёне каля 30 пахаванняў загінулых жаўнераў Першай сусветнай вайны. Амаль усе яны былі знішчаны пры савецкай уладзе. Пошукі праводзяцца за асабістыя сродкі.

Улада ў гэтую шматгадовую працу так і не падключылася. Зрэдку, пры вялікім фармаце працы і настойлівых патрабаваннях пашукавікоў, выдзяляліся салдаты з пошукавага батальёну.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]