У Барысаўскім раёне двое мужчын памерлі пасля ўжывання шкламыю



 У Барысаўскім раёне (Менская вобласць) двое мужчын памерлі пасля ўжывання шкламыйнай вадкасці, якая змяшчае метылавы спірт, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. 

24 студзеня супрацоўнікі следчых органаў атрымалі ад медыкаў паведамленне пра смерць мужчыны і шпіталізацыю сямейнай пары з прыкметамі атручэння метылавым спіртам. 

Як усталявала следства, вечарам 23 студзеня трое грамадзян распівалі вадкасць, якая замярзае пры нізкіх тэмпературах, у доме ў вёсцы Палелюм. На наступны дзень мужа і жонку павезлі ў бальніцу. Мужчына памёр, яго жонку даставілі ў рэанімацыю. Другі мужчына, як пасля высветлілася, памёр у доме, дзе часова жыў. 

Следча-аператыўная група апытала мясцовых жыхароў і правяла першапачатковую праверку. Была канфіскаваная „палімерная пяцілітровая бутэлька са светла-блакітнай вадкасцю”, а таксама кубкі з рэшткамі вадкасці. 

„Следчым прызначаны шэраг экспертыз на прадмет усталявання атрутных рэчываў, дакладнай прычыны смерці грамадзян і іншых абставінаў. Паводле вынікаў праверкі будзе прынятае працэсуальнае рашэнне”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СК.

belapan.by