У Барысаве міліцыя злавіла 11-гадовага хакера



Некалькіх гадоў хлопец з Барысава ў нейкай кампутарнай гульні назіраў за чужымі акаўнтамі. Пасля ён іх узломваў з дапамогай праграм, якія знаходзіў у інтэрнэце. Здабытыя такім чынам лагіны і паролі школьнік раздаваў, каб павысіць свой рэйтынг і павялічыць колькасць падпісчыкаў свайго канала, піша газета „Адзінства”.

Падазрэнні міліцыянтаў пацвердзіў агляд кампутарнай тэхнікі хлопца. Таксама знайшлі флэшку з праграмамі, якія ён выкарыстоўваў.

Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці хакера па артыкуле „выкарыстанне шкодных камп’ютарных праграм” не змогуць з-за яго ўзросту.