У БДУ — чарговае палітычнае звальненне



У Беларускім дзяржаўным універсітэце — чарговае палітычнае звальненне, піша ТГ-канал „Студэнцкая думка„. „Па пагадненні бакоў” з факультэта журналістыкі сышоў кандыдат філалагічных навук, дацэнт Аляксандр Дуброўскі. Да звальнення ён працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання.

Паведамляецца, што загадчык кафедры Віктар Іўчанкаў абвінаваціў Дуброўскага ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Падставай для гэтага быў подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць гвалту і беззаконня. Гэта Дуброўскі сам пацвердзіў у сацыяльных сетках: „Так, тэма  подпісаў пад зваротам гучала, роўна як і тэма парушэння „карпаратыўнай этыкі”  напісаў ён. На журфаку БДУ Аляксандр Дуброўскі адпрацаваў 11 гадоў.